|
|
Нарачанскія легендыГлавная / Легенды і паданні краю Нарачанскага / Нарачанскія легенды
Нарач. (легенда) Не было Нарачы тут. Не было Баторына i Мястра. Не было гэтых белакорых прыбярэжных бяроз, тужлiвага крыку чаек i выбеленых стагоддзямi аблачын. Была зямля — гiблая, чорная, як i яе абрабаваная доля. I жыла на гэтай зямлi непрыгожая, рабая, як i сама зямля, дзяўчына Алёнка. Але душой была Алёнка святлей самага белага дня — столькi непрыкметнага хараства таiлася ў ёй. Радавалiся дзявочай дабраце простыя людзi, не раз сушыла яна слёзы iх горкай нядолi. I ўсiм сэрцам пакахаў рабую дзяўчыну хлопец-прыгажун. Толькi сярод людзей былi i нядобрыя, злыя людзi. Яны балюча дакаралi хлопцаву нiцавокасць, павучалi яго: - Вачэй мець не трэба, каб бачыць, якая чорная, брыдкая твая абраннiца. Захлынулася пакутнай журбою раненае сэрца. Да свiтальных зор насiў хлопец па чорнай зямлi горкую скруху, i яна лiлася з сэрца самотнай, тужлiвай песняй. I столькi непадробнага пачуцця было ў яе простых словах, столькi жадання надзялiць прыгажосцю свет цэлы. Не магла песня не крануць сэрца добрага чараўнiка. I ён, расчулены ёю да слёз, вырашыў дапамагчы хлапечай бядзе: падараваў яму чароўнае люстэрка. Паглядзелася ў люстэрка Алёнка — прыгажуняй няпiсанай стала. Пасвятлела на чорнай зямлi ад яе дзiвоснай красы. У сведкi да iх шчасця клiкаў хлопец усiх добрых людзей. Упершыню яго сэрца пела пра шчасце. Аднак нядоўгiм было яно. Дачуўся пра гэты цуд магнат з палаца. Зайздрасцю засвяцiлiся хцiвыя вочы, калi паланянка-прыгажуня пераступiла княжы парог. - Гэты скарб за ўсе iншыя мне даражэй, — адно i сказаў стары князь.
А Нарач — значыць, хлопцава нарачоная. Возера-сэрца. (легенда) Пасля ўдалага палявання ў час вячэры-гулянкi паны дамовiлiся пажанiць сваiх дзяцей Галю i Вiнцэнта. Раней пытаць у дзяцей згоды не было прынята — усё вырашалi бацькi. Вяселле прызначылi праз чатыры гады, калi Галi споўнiцца 17 гадоў.
У Альшэве рыхтавалiся да балю з нагоды семнацацiгоддзя Галi. Запрасiлi гасцей. У час чарговай паездкi Галя звярнулася да Данiлы: - Глянь на возера! Яно як сэрца. Хвалюецца таксама як маё сэрца
Потым яна абняла Данiлу, моцна пацалавала i цiха вымавiла: - Я хачу, каб на балi ты танцаваў толькi са мной. Згода? - Згода, — разгублена адказаў Данiла. На баль прыехала шмат гасцей. Прыехаў i Вiнцэнт. Калi ўбачыў прыгажуню Галю, то ўспомнiў пра заручыны. Вось удача! Шлюб дапаможа паправiць кепскiя справы. Пачалiся танцы. Па праву нарачонага Вiнцэнт заказаў мазурку i паiмкнуўся запрасiць Галю. А Галю вёў на круг Данiла
Вiнцэнт вызваў Данiлу на дуэль. Месцам двубою прызначылi палянку мiж ляснымi азёрамi, куды i паскакалi на карэтах. Даведаўшыся пра паядынак, Галя паiмчала наўздагон. Калi збягала з гары, то пачула два стрэлы. Потым убачыла Вiнцэнта, якi стаяў ля дрэва, трымаючы руку ля грудзей
Галя пабегла да параненага, каб аказаць дапамогу, а ў гэты момант Вiнцэнт выхапiў кiнжал i ўтапiў яго ў маладое дзявочае цела: - Нi мне — нi яму, — былi яго апошнiя словы. Данiла падхапiў дзяўчыну i панёс на гару да карэты. Яна абняла яго рукой i шаптала: - Любiмы. Дарагi. Не хвалюйся
Я выжыву
Я моцная. Мы будзем шчаслiвыя. Глянь на наша возера-сэрца
Возера было такое, як заўсёды. Але раптам вецер моцна ўзняў ваду i на сярэдзiне возера з'явiўся прадаўгаваты востраў. Ён нагадваў рану на сэрцы. Галя на руках Данiлы сканала.
- Галубэлька! Галубэлька-а-а-а, — некалькi разоў паўтарыла рэха. I зараз рэха на Галубэльцы паўтарае сказанае па некалькi разоў. Востраў — гэта застыўшая кроў раны на чыстым дзявочым сэрцы — з'яўляецца асуджэннем ганебных чалавечых якасцей: карыслiвасцi, зайздрасцi i рэўнасцi. |
|
Контакты
Беларусь, 222395, Минская областьМядельский район, к.п. Нарочь ул. Ленинская, 11, тел. (01797) 4-73-92 E-mail: info@naroch.com © Национальный парк
«Нарочанский» |
|