|
|
Новости / 29 ДЕКАБРЯ 2007Главная / Новости
29 декабря 2007 Падведзены вынікі конкурсу фотаздымкаў…Наша Беларусь — гэта прыгожая краіна з маляўнічай прыродай, краіна сціплай, можа, нават, інтэлігентнай прыгажосці. Нікога не пакінуць раўнадушнымі мяккія пералівы ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, аксамітная зеляніна распасцёртых лугоў, радасная песня жаўрука і журботнае курлыканне журавоў
Кожны куточак Беларусі, у тым ліку Нарчанскі край, мае сваю адметнасць і непаўторнасць — трэба толькі ўважліва глядзець па баках і сабе пад ногі! А вакол столькі дзівоснага! Гэта дзіўнай прыгажосці ўзвышшы, лясы і азёры, заселеныя жывымі істотамі, гэта ўнікальныя балоты, непаўторныя лугі, палі, узлескі
Гэта адно з нешматлікіх на нашай планеце месцаў, дзе можна убачыць дзіўны цуд — цуд захаванай прыроды! Але адна справа - убачыць прыгажосць самаму і зусім іншае — паказаць яе сябрам і знаёмым. Менавіта таму аддзел турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння і навуковы аддзел Нацыянальнага парку "Нарачанскі" летам 2007 года абвясцілі аб правядзенні конкурсу фотаздымкаў і малюнкаў "Дзівосныя куточкі родных мясцін". Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося ў снежні. Сярод больш за 500 фотаздымкаў, якія даслалі удзельнікі фотаконкурсу на адрас Нацыянальнага парку, або па электроннай пошце, выбраць лепшыя было даволі цяжка. Але ў рэшце рэшт вырашана: Пераможца ў намінацыі "Бязмежная прыгажосць роднай Беларусі" - Гутоўскі Аляксандр, г. Стаўбцы. Пераможца ў намінацыі " Дзівосныя куточкі Нарачанскага краю" — Высоцкі Алесь, г. Мядзел. Удзельнікі фотаконкурсу — дзеці і дарослыя, людзі рознага ўзросту і прафесій, але ўсе аўтары фотаздымкаў у які раз падцвердзілі выснову, што прыгажосць заўсёды побач, трэба толькі яе заўважыць. Мы ўдзячныя ўсім без выключэння ўдзельнікам нашага фотаконкурсу. Вось яны - - вучні школ Мядзельскага раёна: § Нарацкай №1, § Нарацкай №2, § Свірскай, § Княгінінскай, § Камароўскай; - Броска Вячаслаў, курортны пасёлак Нарач, - Папоў Анатоль, веска Чараўкі, Мядзельскі раён, - Жалубоўскі Славамір, веска Нарач, Мядзельскі раён, - Жук Сяргей, веска Нарач, Мядзельскі раён, - Юркевіч Валерый, курортны пасёлак Нарач, - Пацко Аляксандр, веска Стахоўцы, Мядзельскі раён, - Харашэй Алег, веска Нарач, Мядзельскі раён, - Ставіцкая Анастасія, г. Мі нск. Рашэннем журы ўсе вышэйназваныя ўдзельнікі атрымаюць ад Нацыянальнага парку прызы. Любоў да Радзімы пачынаецца з першых крокаў па жыцці, потым яна расце разам з чалавекам і вызначае яго адносіны да той зямлі, якая разам з бацькамі выхоўвае яго.
Калі з радасцю сустракаеш світанкі і праводзіш захады, любуешся палетам дзівосных птушак і імклівым бегам звяроў, атрымліваеш асалоду ад паху дзікарослых кветак, удыхаеш п'янячы водар гаёў і бароў, — тады асабліва адчуваеш радасць жыцця і ў рэшце рэшт разумееш, — якая прыгожая наша прырода і ў той жа час якая кволая і безабаронная
Лепшыя фатаздымкі глядзіце, калі ласка, на старонках фотагалерэі нашага сайту
Все новости | Апрель 2008 | Март 2008 | Февраль 2008 | Январь 2008 | Декабрь 2007 | Ноябрь 2007 | Октябрь 2007 | Сентябрь 2007 | Август 2007 | Июль 2007 | Июнь 2007 | Май 2007 | Апрель 2007 | Март 2007 | Февраль 2007 | Январь 2007 | Декабрь 2006 | Ноябрь 2006 | Октябрь 2006 | Сентябрь 2006 | Август 2006 | Июль 2006 | Июнь 2006 | Май 2006 | Апрель 2006 | Март 2006 | Февраль 2006 | Январь 2006 | Декабрь 2005 | Ноябрь 2005 | Октябрь 2005 | Сентябрь 2005 | Август 2005 | Июль 2005 | Июнь 2005 | Май 2005 | Апрель 2005 | Март 2005 | Февраль 2005 | Январь 2005 |
|
Контакты
Беларусь, 222395, Минская областьМядельский район, к.п. Нарочь ул. Ленинская, 11, тел. (01797) 4-73-92 E-mail: info@naroch.com © Национальный парк
«Нарочанский» |
|